?

Log in

No account? Create an account

Previous 10

Apr. 25th, 2011

zorka

Беларуская творчая эліта наведае ЕГУ

28 красавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт наведаюць прадстаўнікі беларускай творчай эліты!

Сярод гасьцей універсітэта будуць: спявак і музыка Зьміцер Вайцюшкевіч, пісьменнік і гісторык Уладзімір Арлоў, галоўны рэдактар часопіса Архэ Валер Булгакаў, паэт і перакладчык
Віталь Рыжкоў.

Пад час мерапрыемства будуць прэзэнтаваныя шматлікія выданьні, а таксама адбудзецца канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча!

Усе жадаючыя могуць далучацца!
28.04.
14:40
ЕГУ

Jan. 14th, 2011

zorka

Прэзентацыя кнігі “Жаўнеры БНР” у ЕГУ

Моладзевая ініцыятыва StudAlliance і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае Вас наведаць прэзентацыю перавыдадзенай і дапрацаванай кнігі Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”.

Прэзентацыя пройдзе 19 студзеня ў навучальным корпусе ЕГУ ў 007 аўдыторыі. Пачатак а 16:20.

У кнізе распавядаецца пра ўдзел беларусаў у абароне незалежнасці сваёй краіны ў тыя часы, калі ўпершыню была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР).
Рух за незалежнасць Беларусі, у тым ліку і ўзброены, меў сваю ўнутраную сілу, пры гэтым сілу, скіраваную супраць уяўных стваральнікаў беларускай нацыі - бальшавікоў. Беларускія вайсковыя фармаванні ўзнікалі пасля 1917 г. не толькі ў Беларусі, але і ў Літве, і ва Украіне, Польшчы, Расіі, Эстоніі і Малдове. Замоўчванне тэмы беларускага незалежніцкага ўзброенага руху ў большасці ранейшых гістарычных даследаванняў з’яўляецца, несумненна, адной з галоўных прычын неразумення нацыятворчага працэсу ў Беларусі.

Алег Латышонак – доктар гістарычных навук, старшыня Беларускага навуковага таварыства ў Польшчы, выкладчык Беластоцкага ўніверсітэта. У 2000 годзе атрымаў званне Заслужанага дзеяча культуры, у 2008 – Кавалерскі крыж Ордэна Адраджэння Польшчы.

Запрашаем да ўдзелу!

Dec. 3rd, 2010

zorka

Сустрэча з каардынатарамі кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Originally posted by k_atamanchik at Сустрэча з каардынатарамі кампаніі “Будзьма беларусамі!”


9 снежня
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт наведаюць каардынатары грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. 

У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы. Беларусы вартыя быць паспяховым народам. Поспех магчымы толькі ў адзінстве. Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы. Гэта і з’яўляецца асноўнай ідэяй кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Прэзентацыя грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пачатак у 13:00, у 112 аўдыторыі.

Удзельнікаў сустрэчы чакае не толькі прыемная размова на актуальныя тэмы з цікавымі людзьмі, але яшчэ і падарункі!


Nov. 25th, 2010

zorka

Дыскусія па візавых пытаннях у ЕГУ! Запрашаем!

Запрашаем да дыскусіі па пытаннях візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю

Дапякло афармленне візаў?
Марыш пра свабоду руху і Еўропу без візавага дроту?

Запрашаем на прагляд дакументальнага фільма "Памежжа/BorderLand" - пра тое, як "візавая заслона" не дае людзям нармальна жыць у літоўска-беларускім памежжы.

Пасля фільма прапануем абмеркаваць з удзелам мадэратара:

1. Навошта дзяржавам і палітыкам адмяжоўвацца адна ад адной візамі?
2. Што даюць візавыя абмежаванні звычайным грамадзянам?
3. Што ўжо робіцца ў Еўразвязе і Беларусі, каб візавых абмежаванняў паменела / не засталося?
4. Як кожны/ая можа спрычыніцца да свабоды руху ў свеце?

Прагляд ладзіць: арганізацыя Belarus Watch (былы JuBIC) і StudAlliance.
Прагляд адбудзецца 2 снежня ў 16.30 ў навучальным корпусе ЕГУ ў 202 аўд.
Даўжыня фільма: 22 хв.
Мовы фільма: беларуская і ангельская (субтытры і пераклад).

Прыходзь! Разам абмяркуем гэтае пытанне і вырашым, што рабіць далей!


Nov. 20th, 2010

zorka

Сустрэча з галоўным рэдактарам газеты “Наша Ніва” ў ЕГУ

Originally posted by k_atamanchik at Сустрэча з галоўным рэдактарам газеты “Наша Ніва” ў ЕГУ

25 лістапада Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт наведае галоўны рэдактар тыднёвіка “Наша Ніва” Андрэй Скурко.


Андрэй Скурко – беларускі журналіст і пісьменнік, галоўны рэдактар тыднёвай беларускай незалежнай газеты “Наша Ніва”, намеснік старшыні Беларускага ПЭН-Цэнтра (2006).

Сустрэча і дыскусія па пытаннях незалежнай журналістыкі ў Беларусі адбудзецца ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Пачатак у 13:00, у 201 аўдыторыі.

Разам з Андрэем Скурко сустрэчу наведае Валер Булгакаў – галоўны рэдактар часопіса ARCHE.


Nov. 16th, 2010

zorka

Студэнты ЕГУ абвяшчаюць бестэрміновую акцыю салідарнасці

Originally posted by k_atamanchik at Студэнты ЕГУ абвяшчаюць бестэрміновую акцыю салідарнасці

Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і моладзевая ініцыятыва “StudAlliance” абвяшчаюць пра бестэрміновую акцыю салідарнасці са студэнтам ЕГУ Міколам Дзядком, якога ўжо два з паловай месяцы трымаюць пад вартай.

Не атрымаўшы хоць якой-небудзь рэакцыі ці адказу з боку афіцыйных уладаў Беларусі (студэнты ЕГУ ўжо накіроўвалі адкрыты зварот у СМІ, а таксама падалі заявы Генеральнаму пракурору Беларусі і амбасадару Беларусі ў Літве), было прынятае рашэнне пра арганізацыю бестэрміновай акцыі салідарнасці з Міколам Дзядком да яго поўнага вызвалення.

16 лістапада, у Дзень Салідарнасці з ахвярамі палітычнага рэжыму ў Беларусі, мы заклікаем далучыцца да акцыі салідарнасці з Міколам Дзядком. Мы патрабуем ад сілавых структур Беларусі альбо вызваліць Дзядка з-пад варты з-за адсутнасці наўпроставых доказаў яго датычнасці да якіх бы там ні было правапарушэнняў і злачынстваў, альбо правесці адкрыты і справядлівы суд па матэрыялах справы.

Той факт, што дзяржаўныя абвінаваўцы ўжо некалькі разоў змянялі свае абвінавачанні, кажа толькі пра тое, што абвінаваўцы не маюць наўпроставых доказаў датычнасці Дзядка да правапарушэнняў. Трымаючы нашага калегу за кратамі, абвінаваўцы намагаюцца зламаць Міколу (пра гэта сведчыць перавод Міколы з СІЗА-1 г. Мінска ў Жодзінскую турму, дзе нашмат больш жорсткія ўмовы ўтрымання). Яны ціснуць на яго маральны стан. Яны ціснуць на сяброў Міколы, патрабуючы даць “патрэбныя следству” сведчанні. Яны не даюць Міколу сустракацца з роднымі, бо тыя “могуць пашкодзіць следству”. Такое абыходжанне з маладым чалавекам, віна якога абсалютна не даказаная (а тэрмін знаходжання пад вартай падоўжаны да сакавіка 2011 года), нельга назваць ніяк інакш, як толькі катаваннем.

Мы заяўляем, што будзем дамагацца неадкладнага вызвалення Міколы Дзядка з-пад варты любымі законнымі дзеяннямі, як у Беларусі, так і праз міжнародныя інстытуты і арганізацыі.

Таксама мы просім пісаць лісты падтрымкі Міколу Дзядку ў жодзінскую турму: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Жодзіна, 222160, вул. Савецкая 22А, турма №8, для Міколы Дзядка.




Nov. 8th, 2010

zorka

Яраслаў Раманчук наведае ЕГУ

12 лістапада, прэтэндэнт у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Яраслаў Раманчук, наведае Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у Вільні.



Яраслаў Раманчук – беларускі палітык і эканаміст, намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра Мізэса.



Сустрэча адбудзецца ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Пачатак у 13:00, у 213 аўдыторыі.

Nov. 4th, 2010

zorka

Мастацтва супраць атама!

Originally posted by k_atamanchik at Мастацтва супраць атама!
У ЕГУ адбудзецца антыатамная інсталяцыя!



Моладзевая ініцыятыва StudAlliance пры падтрымцы беларускай  экалагічнай арганізацыі "Экасфера"  прэзентуе антыатамную інсталяцыю, створаную ў знак пратэсту супраць будаўніцтва АЭС у Літве і Беларусі.

Прэзентацыя пройдзе 10 лістапада ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, у холе першага паверха. Пачатак аб 13:00.





Oct. 18th, 2010

zorka

Праваабарончы трэнінг для студэнтаў ЕГУ.

Oct. 17th, 2010

zorka

Айцец Надсан прэзэнтуе ў ЕГУ ўнікальную кнігу!

Маладзёвая ініцыятыва StudAlliance запрашае Вас наведаць прэзэнтацыю ўнікальнай кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” падрыхтаванай да 80-годдзя з Дня нараджэньня і 50-годдзя з дня сьвятарства айца Аляксандра Надсана!

На 620 старонках зьмяшчаныя сотня арыгінальных артыкулаў 100 навукоўцаў з розных краін і творы 25 пісьменьнікаў!!

Кніга гэта найперш канцэнтрацыя беларускай думкі пачатку 21 стагоддзя. Уключае наступныя раздзелы: Мовазнаўства, Гісторыя, Археалогія, Літаратуразнаўства, Скарыназнаўства, Кітабістыка, Кнігазнаўства, Фальклярыстыка і этнаграфія, Музыказнаўства, Культуразнаўства. Грамадазнаўства, Беларуская дыяспара, Чарнобыль, Біблеістыка, Сыстэматычнае і маральнае багаслоўе, Гісторыя Царквы, Патралёгія, Старажытны Блізкі Усход, Рэлігіязнаўства, Паэтычныя творы, Пралог і Эпілог. Шмат каляровых уклеек.
Цудоўнае мастацкае аздабленьне і паліграфічнае выкананьне.
Пад рэдакцыяй Ірыны Дубянецкай, Арнольда Макміліна, Генадзя Сагановіча.
Выданьне: Менск, “Тэхналёгія”. Наклад: 250 асобнікаў.


Прэзэнтацыя адбудзецца 20 кастрычніка ў навучальным корпусе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Пачатак у 13:00!
213 аўдыторыя!

Не прапусьціце ўнікальную падзею і запрашайце сяброў і знаёмых!




Previous 10